Белорусский портал в Казахстане

Сі Цзіньпін: Адкрытыя дзверы Кітая будуць расхінацца ўсё шырэй



Пасля завяршэння Пленума члены Пастаяннага Камітэта Палітбюро ЦК КПК 20-га склікання на чале з генеральным сакратаром ЦК КПК Сі Цзіньпінам правялі сустрэчу з кітайскімі і замежнымі журналістамі ў Доме народных сходаў у Пекіне, перадае «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».

Сі Цзіньпін заявіў, што XX з’езд КПК — гэта з’езд, які высока нясе сцяг, з’езд для аб’яднання сіл, згуртавання і мужнага руху наперад. КПК варта нязменна прасоўваць рэвалюцыйныя самапераўтварэнні. Ён адзначыў, партыя павінна нязменна стаяць на пазіцыі «рабіць усё ў імя народа і ва ўсім абапірацца на народ» у новым паходзе.

Генеральны сакратар ЦК КПК заўважыў, што Кітай працягне стымуляваць стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. «Мы гатовыя сумесна з усімі народамі свету развіваць агульныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва — мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыю і свабоду, падтрымліваць мір на нашай планеце, садзейнічаць глабальнаму развіццю», — заўважыў Сі Цзіньпін. 

Адкрытыя дзверы Кітая будуць расхінацца ўсё шырэй, заявіў генеральны сакратар. «Мы будзем непахісна ўсебакова паглыбляць рэформы і адкрытасць», — падкрэсліў Сі Цзіньпін.

«Мы павінны абавязкова цвёрда памятаць першапачатковую мэту і ўскладзеную на нас місію, ні на хвіліну не забываць аб карэнных інтарэсах дзяржавы, цвёрда памятаць, што «краіна — гэта народ, народ — гэта краіна», — адзначыў раней генеральны сакратар пасля закрыцця ХХ з’езда КПК. Камуністычная партыя Кітая ўжо прайшла стогадовы шлях барацьбы і ўстала на новы шлях ажыццяўлення новай мэты. «Мы валодаем абсалютнай упэўненасцю і дастатковай здольнасцю здзейсніць новыя і больш вялікія цуды ў новым паходзе ў новую эпоху, якія будуць здзіўляць увесь свет», — перакананы Сі Цзіньпінь.

Аўтар: Мікалай Літвінаў
Звязда, 23 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/39/66856
Текущая дата: 16.11.2024