Сі Цзіньпін заявіў, што XX з’езд КПК — гэта з’езд, які высока нясе сцяг, з’езд для аб’яднання сіл, згуртавання і мужнага руху наперад. КПК варта нязменна прасоўваць рэвалюцыйныя самапераўтварэнні. Ён адзначыў, партыя павінна нязменна стаяць на пазіцыі «рабіць усё ў імя народа і ва ўсім абапірацца на народ» у новым паходзе.
Генеральны сакратар ЦК КПК заўважыў, што Кітай працягне стымуляваць стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. «Мы гатовыя сумесна з усімі народамі свету развіваць агульныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва — мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыю і свабоду, падтрымліваць мір на нашай планеце, садзейнічаць глабальнаму развіццю», — заўважыў Сі Цзіньпін.
Адкрытыя дзверы Кітая будуць расхінацца ўсё шырэй, заявіў генеральны сакратар. «Мы будзем непахісна ўсебакова паглыбляць рэформы і адкрытасць», — падкрэсліў Сі Цзіньпін.
«Мы павінны абавязкова цвёрда памятаць першапачатковую мэту і ўскладзеную на нас місію, ні на хвіліну не забываць аб карэнных інтарэсах дзяржавы, цвёрда памятаць, што «краіна — гэта народ, народ — гэта краіна», — адзначыў раней генеральны сакратар пасля закрыцця ХХ з’езда КПК. Камуністычная партыя Кітая ўжо прайшла стогадовы шлях барацьбы і ўстала на новы шлях ажыццяўлення новай мэты. «Мы валодаем абсалютнай упэўненасцю і дастатковай здольнасцю здзейсніць новыя і больш вялікія цуды ў новым паходзе ў новую эпоху, якія будуць здзіўляць увесь свет», — перакананы Сі Цзіньпінь.
Аўтар: Мікалай Літвінаў
Звязда, 23 кастрычніка 2022
Звязда, 23 кастрычніка 2022