Белорусский портал в Казахстане

Швейцарыя перажывае самы вялікі спад эканомікі з 1975 года



Паводле ацэнак урада Швейцарыі, краіна з-за пандэміі каранавіруса перажывае найгоршы спад у эканоміцы з 1975 года, паведамляе выданне Swissinfo.

Як паведаміў дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях Швейцарыі, ВУП краіны ў 2020 годзе скароціцца на 6,2 працэнта, беспрацоўе можа вырасці да 3,8 працэнта.

Паступовае аднаўленне эканомікі чакаецца ў другой палавіне бягучага года, а ў 2021-м рост ВУП можа скласці 4,9 працэнта. Аднак рэалізацыя гэтага прагнозу будзе залежаць ад шэрага фактараў, у прыватнасці другой хвалі пандэміі і ўвядзення чарговых абмежавальных мер.

Паводле ацэнак спецыялістаў, эканоміка Швейцарыі можа страціць больш за $100 млрд з-за наступстваў пандэміі каранавіруса.

"Спад эканомікі будзе такім жа глыбокім, як і ў сярэдзіне 1970-х гадоў. Пры самым аптымістычным прагнозе эканоміка вернецца на дакрызісны ўзровень толькі да 2022 года", - адзначае эканаміст Рональд Індэрганд.

17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-0/94/54155
Текущая дата: 18.11.2024