Як паведаміў дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях Швейцарыі, ВУП краіны ў 2020 годзе скароціцца на 6,2 працэнта, беспрацоўе можа вырасці да 3,8 працэнта.
Паступовае аднаўленне эканомікі чакаецца ў другой палавіне бягучага года, а ў 2021-м рост ВУП можа скласці 4,9 працэнта. Аднак рэалізацыя гэтага прагнозу будзе залежаць ад шэрага фактараў, у прыватнасці другой хвалі пандэміі і ўвядзення чарговых абмежавальных мер.
Паводле ацэнак спецыялістаў, эканоміка Швейцарыі можа страціць больш за $100 млрд з-за наступстваў пандэміі каранавіруса.
"Спад эканомікі будзе такім жа глыбокім, як і ў сярэдзіне 1970-х гадоў. Пры самым аптымістычным прагнозе эканоміка вернецца на дакрызісны ўзровень толькі да 2022 года", - адзначае эканаміст Рональд Індэрганд.
17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
17 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА