Белорусский портал в Казахстане

Сусветны банк прагназуе «страчанае дзесяцігоддзе» для сусветнай эканомікі



Сусветную эканоміку можа чакаць «страчанае дзесяцігоддзе». Такое папярэджанне змешчана ў дакладзе Сусветнага банка (СБ). Аўтары дакладу падкрэсліваюць, што амаль усе эканамічныя сілы, якія забяспечвалі прагрэс і росквіт апошнія 30 гадоў, «выдыхаюцца».

Чакаецца, што паміж 2022 і 2030 гадамі сярэдні патэнцыйны рост сусветнага ВУП знізіцца прыкладна на трэць у параўнанні з тымі тэмпамі, якія пераважалі ў першым дзесяцігоддзі XXI стагоддзя, — да 2,2% у год. На думку галоўнага эканаміста Сусветнага банка Індэрміта Гіла, сусветную эканоміку можа чакаць «страчанае дзесяцігоддзе». Аднак тэмпы росту глабальнага ВУП магчыма павялічыць да сярэдняга штогадовага ўзроўню ў 2,9%, калі краіны выпрацуюць устойлівую, арыентаваную на рост палітыку.

Звязда, 27 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/14/68829
Текущая дата: 17.11.2024