Чакаецца, што паміж 2022 і 2030 гадамі сярэдні патэнцыйны рост сусветнага ВУП знізіцца прыкладна на трэць у параўнанні з тымі тэмпамі, якія пераважалі ў першым дзесяцігоддзі XXI стагоддзя, — да 2,2% у год. На думку галоўнага эканаміста Сусветнага банка Індэрміта Гіла, сусветную эканоміку можа чакаць «страчанае дзесяцігоддзе». Аднак тэмпы росту глабальнага ВУП магчыма павялічыць да сярэдняга штогадовага ўзроўню ў 2,9%, калі краіны выпрацуюць устойлівую, арыентаваную на рост палітыку.
Звязда, 27 сакавіка 2023