З-за дрэннага надвор`я і складаных дарожных умоў, цяжкіх у сувязі з гэтым пад`ездаў да пунктаў пропуску на мяжы Польшчы з Беларуссю, утварыліся вялікія чэргі аўтацягнікоў.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па стане на 13 гадзін 16 снежня перад пунктам пропуску "Кузніца — Брузгі" на польскай тэрыторыі ў чарзе знаходзілася каля 800 грузавікоў, перад "Баброўнікі — Бераставіца" — каля 700.
Як заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, сітуацыя ў гэтых пунктах пропуску напружаная, але яна ніякім чынам не звязана з працай пагранічных і мытных службаў на мяжы. "Вялікі паток і дрэннае надвор`е", — так растлумачыў прадстаўнік беларускага пагранведамства сітуацыю на мяжы з Польшчай.
На выезд з Беларусі самая вялікая чарга аўтацягнікоў па стане на 13 гадзін назіралася на мяжы з Літвой у пунктах пропуску "Беняконі" і "Прывалка". У адным і другім было прыкладна па 300 машын, што не з`яўляецца крытычным.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/184/18400
Текущая дата: 17.11.2024