https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З-за дрэннага надвор`я на мяжы Польшчы з Беларуссю ўтварыліся вялікія чэргі аўтацягнікоў


З-за дрэннага надвор`я і складаных дарожных умоў, цяжкіх у сувязі з гэтым пад`ездаў да пунктаў пропуску на мяжы Польшчы з Беларуссю, утварыліся вялікія чэргі аўтацягнікоў.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па стане на 13 гадзін 16 снежня перад пунктам пропуску "Кузніца — Брузгі" на польскай тэрыторыі ў чарзе знаходзілася каля 800 грузавікоў, перад "Баброўнікі — Бераставіца" — каля 700.

Як заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, сітуацыя ў гэтых пунктах пропуску напружаная, але яна ніякім чынам не звязана з працай пагранічных і мытных  службаў на мяжы. "Вялікі паток і дрэннае надвор`е", — так растлумачыў прадстаўнік беларускага пагранведамства сітуацыю на мяжы з Польшчай.

На выезд з Беларусі самая вялікая чарга аўтацягнікоў па стане на 13 гадзін назіралася на мяжы з Літвой у пунктах пропуску "Беняконі" і "Прывалка". У адным і другім было прыкладна па 300 машын, што не з`яўляецца крытычным.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2012
 
Дата публикации:16.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1515
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Автоперевозки Транспорт Пограничный контроль Таможня Снегопад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме