Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель на таргах БВФБ прыкметна падрос на фоне падаражання нафты



19 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0037 рубля (0,18%) да 2,0751 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0071 рубля (0,38%) і склаў 1,8609 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0103 рубля (0,32%) і склаў 3,2588 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту працягваюць расці ў пятніцу, каціроўка ліпеньскага кантракта на гатунак Brent перавысіла 53 долары за бараль. Апошні раз нафта Brent узнімалася вышэй за гэтую адзнаку на таргах 21 красавіка.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 30,81 капейкі, склаўшы 57,1602 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/96/39441
Текущая дата: 06.11.2024