Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0037 рубля (0,18%) да 2,0751 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0071 рубля (0,38%) і склаў 1,8609 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0103 рубля (0,32%) і склаў 3,2588 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту працягваюць расці ў пятніцу, каціроўка ліпеньскага кантракта на гатунак Brent перавысіла 53 долары за бараль. Апошні раз нафта Brent узнімалася вышэй за гэтую адзнаку на таргах 21 красавіка.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 30,81 капейкі, склаўшы 57,1602 рубля.