https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спектаклі для дзяцей і дарослых. Магілёўскі і віцебскі драмтэатры абмяняюцца гастролямі


Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа абмяняюцца гастролямі.
На магілёўскай сцэне 24 і 25 кастрычніка адбудзецца паказ спектакля для самых маленькіх «Як воўк мамай быў». Гэта беларуская інтэрпрэтацыя вядомай многім гісторыі з савецкага мультфільма пра тое, як драпежнік выгадаваў цяля, але ў выніку не з’еў, а стаў для яго абаронцам і татам. Аўтары тэатральнай версіі ўвялі ў сюжэт новых яркіх герояў і ў гульнявой форме разам з юнымі гледачамі будуць ствараць непаўторную і займальную казачную рэальнасць.

Даросламу гледачу віцебскія акцёры прапануюць два спектаклі — трагічную баладу пра прынца Дацкага «Гамлет» (24 кастрычніка) і Камедыю «Фанцікі» (25 кастрычніка). У першай пастаноўцы яны прэзентуюць сваю інтэрпрэтацыю геніяльнай шэкспіраўскай класікі і суаднясуць тое, што адбываецца на сцэне, з сучаснасцю. Другая работа раскажа, на што можна пайсці дзеля грошай. Гісторыя сабрала цэлую калекцыю смешных да абсурду сітуацый, што наглядна паказваюць, якая дарога чакае тых, хто хоча ўсяго і адразу.

Магілёўская трупа выступіць на віцебскай сцэне 23 і 24 кастрычніка. Яна прывязе ў абласны цэнтр музычную казку «Дзюймовачка», у якую ўкладзены глыбокі сэнс, акцёрскі талент і душэўнае цяпло. Добры гумар, рамантычны сюжэт і яркія касцюмы не пакінуць абыякавымі як дзіцячую, так і дарослую аўдыторыю.

Для старэйшай публікі магіляўчане прапануюць камедыі «Рамантыкі» і «Сем жанчын на шыі». У аснове сюжэта першага спектакля — спарадзіраваная трагедыя «Рамэа і Джульета». Паміж юнаком і дзяўчынай з двух нібыта варожых сямействаў разгараецца страсць, і яны мараць аб’яднацца ўсім выпрабаванням наперакор. Аднак наіўных закаханых чакае падман: кроўная варожасць была паказной — кіруючыся прынцыпам «забаронены плод салодкі», бацькі спрабавалі дабіцца шлюбу паміж дзецьмі. Для галоўных герояў у гэтай сітуацыі застаюцца два выйсця: расчараванне, пратэст і разрыў адносін ці наадварот — умацаванне сваіх пачуццяў.

Пастаноўка «Сем жанчын на шыі» расказвае пра маладога і прадпрыемлівага хлопца, які марыць казачна разбагацець. Дзеля гэтага ён ўвязваецца ў рызыкоўную авантуру, вырашальную ролю ў якой адыгрываюць жанчыны. У выніку для галоўнага героя спроба разабрацца ў сваім жыцці і разблытаць чараду непрадбачаных падзей становіцца няпростай задачай.

Звязда, 23 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:23.10.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Театр Магілёў Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме