Белорусский портал в Казахстане

Беларусь павялічыць пастаўкі тарфяной прадукцыі ў Кітай



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Дэлегацыя ДВА «Белпалівагаз» прыняла ўдзел у Кітайскай міжнароднай выставе China International AgTech Exhibition, дзе прадставіла шырокі спектр айчыннай прадукцыі на аснове торфу. Па выніках праведзеных перагавораў бакі падпісалі кантракт, згодна з якім у Кітай будзе адпраўлена торфапрадукцыя ў аб’ёме 40 тыс. куб. м на агульную суму $443 тыс.

Згодна з дамоўленасцямі, адпраўка адбудзецца ў красавіку.

Звязда, 24 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/77576
Текущая дата: 29.03.2025