Дэлегацыя ДВА «Белпалівагаз» прыняла ўдзел у Кітайскай міжнароднай выставе China International AgTech Exhibition, дзе прадставіла шырокі спектр айчыннай прадукцыі на аснове торфу. Па выніках праведзеных перагавораў бакі падпісалі кантракт, згодна з якім у Кітай будзе адпраўлена торфапрадукцыя ў аб’ёме 40 тыс. куб. м на агульную суму $443 тыс.
Згодна з дамоўленасцямі, адпраўка адбудзецца ў красавіку.
Звязда, 24 сакавіка 2025