Прэзідэнт заявіў пра неабходнасць стрымання неабгрунтаванага росту цэн на тавары і паслугі на ўнутраным рынку.
"За межы краіны чым даражэй прадасце — тым лепш. Унутры краіны цэны і так вельмі высокія. Наша насельніцтва ўжо не вывозіць тавары (а гэта барометр), а ездзіць, у прыватнасці, у Расію і ва Украіну, закупляе там тавары і ўвозіць у Беларусь, у тым ліку беларускія. Канкрэтныя абавязацельствы ў гэтых сферах браў на сябе ўрад. Хацеў бы пачуць, як вырашаюцца гэтыя пытанні", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Нагадаем, пра неабгрунтаванасць росту цэн Лукашэнка заяўляў таксама 8 снежня, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. Ён, у прыватнасці, даручыў Шорцу стрымліваць рост цэн у Мінску перад навагоднімі святамі.
Наступным днём Мінгандлю прадпісала галіновым міністэрствам, канцэрнам і мясцовым органам улады аб`явіць да 15 студзеня мараторый на павелічэнне адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары.
У сваю чаргу Міністэрства аховы здароўя запатрабавала ад гандлёвых аб`ектаў не павышаць цэны на лекавыя сродкі і вырабы медпрызначэння. Гэтае рашэнне міністэрства растлумачыла неабходнасцю выканання ўказа прэзідэнта № 567 "Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў" ад 5 снежня.
Мінск, 18 снежня 2014
Мінск, 18 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/74/28732
Текущая дата: 24.11.2024