Белорусский портал в Казахстане

Прэзентацыя Беларусі адбылася ў гандлёва-прамысловай палаце Дубая



Краінавая прэзентацыя Рэспублікі Беларусь адбылася 27 сакавіка ў гандлёва-прамысловай палаце горада Дубай (Аб`яднаныя Арабскія Эміраты).

Арганізатары мерапрыемства - Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Аб`яднаных Арабскіх Эміратах. Прэзентацыя была прадстаўлена для эмірацкіх дзелавых і бізнес-колаў.

Удзельнікі азнаёміліся з эканамічнай сітуацыяй у Беларусі, інвестыцыйнымі магчымасцямі краіны. Адбылася прэзентацыя прамысловай, нафтахімічнай галін і магчымасцей для турыстычнай дзейнасці ў Беларусі.

У складзе беларускай дэлегацыі былі прадстаўнікі БелГПП, міністэрстваў эканомікі і прамысловасці, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Нацыянальнага агенцтва па турызму, ААТ "Нафтан".

27 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/76/20154
Текущая дата: 18.05.2024