Пра гэта паведамляе прэс-служба японскага пасольства.
Урад Японіі выдзеліў грант у 55,6 тысячы долараў на куплю медыцынскага абсталявання для філіяла магілёўскай паліклінікі № 8.
Кантракт будзе падпісаны ў Магілёве 22 кастрычніка. За выдзеленыя сродкі для паліклінікі плануюць закупіць ультрагукавы партатыўны сканер з трыма датчыкамі і цялежкай для стацыянарнага размяшчэння, праявачны працэсар для аўтаматычнай апрацоўкі рэнтгенаўскай плёнкі і аўтаматычны гематалагічны аналізатар.
Грант на куплю абсталявання для магілёўскай паліклінікі з`яўляецца 34-м па ліку грантавым праектам Японіі ў Беларусі. Усяго ў межах праграмы "Грантавая дапамога для праекта па бяспецы насельніцтва" з 2004 года па 2015-ы ўрадам Японіі выдзелена амаль 2,9 млн. долараў.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2015
Мінск, 21 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-402/6/32993
Текущая дата: 28.12.2024