Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Разам з расійскімі спартсменамі ўдзел у турніры прымалі мацнейшыя беларускія веласіпедысты. Па выніках спаборніцтваў прадстаўнікі нашай каманды выйгралі дзевяць узнагарод - адну залатую, тры срэбныя і пяць бронзавых. Поўны камплект медалёў сабраў Раман Раманаў, які выйграў золата ў гонцы па ачках, срэбра ў скрэтчы і бронзу ў гонцы з выбываннем.
На рахунку Рамана Цішкова два трэція месцы (індывідуальнае праследаванне і скрэтч), срэбнымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Дзяніс Мазур (праследаванне) і Арцём Зайцаў (спрынт). На трэцюю прыступку п`едэстала гонару па разу падняліся Аліна Кароткіна (гонка па балах) і Аляксандр Глова (кейрын).
28 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
28 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/75700
Текущая дата: 17.11.2024