https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На велатрэку "Крылацкае" ў Маскве прайшлі чэмпіянат, Кубак і першынство Расіі па веласпорце, а таксама ўсерасійскія спаборніцтвы і Кубак федэрацыі веласіпеднага спорту


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Разам з расійскімі спартсменамі ўдзел у турніры прымалі мацнейшыя беларускія веласіпедысты. Па выніках спаборніцтваў прадстаўнікі нашай каманды выйгралі дзевяць узнагарод - адну залатую, тры срэбныя і пяць бронзавых. Поўны камплект медалёў сабраў Раман Раманаў, які выйграў золата ў гонцы па ачках, срэбра ў скрэтчы і бронзу ў гонцы з выбываннем.

На рахунку Рамана Цішкова два трэція месцы (індывідуальнае праследаванне і скрэтч), срэбнымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Дзяніс Мазур (праследаванне) і Арцём Зайцаў (спрынт). На трэцюю прыступку п`едэстала гонару па разу падняліся Аліна Кароткіна (гонка па балах) і Аляксандр Глова (кейрын).

28 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.10.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:145
 
Ключевые слова:
Чемпионат России Спорт в Беларуси Велоспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме