Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду Беларусі па самба з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету ў Астане



Пра гэта паведамляе прэс-служба НАК.

«Вашы воля да перамогі, спартыўнае майстэрства, штодзённая ўпартасць, а таксама карпатлівая работа настаўнікаў дазволілі заваяваць россып узнагарод, у чарговы раз пацвердзіўшы высокі ўзровень беларускай школы гэтага віду барацьбы і паказаўшы годны прыклад для юных пакаленняў атлетаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік НАК Беларусі выказаў удзячнасць Даніэле Ждан, Таццяне Мацко і Марыі Кандрацьевай, якія падняліся на верхнюю прыступку п’едэстала сусветнага форуму, і пажадаў усёй камандзе моцнага здароўя і яркіх перамог у будучыні.

Нагадваем, што ў скарбонцы беларускай каманды тры золата, адно срэбра і чатыры бронзы чэмпіянату свету па самба.

Звязда, 11 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/75825
Текущая дата: 17.11.2024