У Ляхавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) стварылі "пашпарт турыста".
Сувенірнае выданне дызайнам нагадвае пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, на яго вокладцы намаляваны герб Ляхавічаў. У буклеце сабраны звесткі аб горадзе і раёне, месцах размяшчэння і харчавання (у тым ліку аграсядзібы), гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыне.
Тэкставая інфармацыя дапоўнена фатаграфіямі славутасцяў. У прыватнасці, турыстам прапануюць наведаць старадаўнюю сядзібу Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка, капліцу-пахавальню гэтага роду, былую сядзібу Бохвіцаў у вёсцы Флер`янава. Рэкамендуюць гасцям зазірнуць у маляўнічы парк Рэпіхава, пазнаёміцца з дойлідствам Ляхавіцкага краю. Таксама ў дапамогу турыстам будуць кантакты экстраных службаў, устаноў аховы здароўя, сферы паслуг.

"Пашпарт турыста" можа стаць гідам для самастойнага падарожжа па Ляхавіцкім раёне. Інфармацыя там апублікавана на рускай і англійскай мовах. Першы наклад выдання - 150 асобнікаў. Іх плануецца распаўсюджваць падчас турыстычных выстаў у Беларусі і за мяжой.
"Мы хочам прыцягнуць увагу да Ляхавіцкага раёна, паказаць яго прыгажосць і здабыткі. Упэўненыя, госці змогуць адкрыць для сябе нямала цікавых месцаў. У "пашпарце" прадугледжаны некалькі старонак, каб яго ўладальнік мог зрабіць пазнакі аб паездцы", - адзначыла Таццяна Шчука.
Спецыялісты прапаноўваюць аб`яднаць у турыстычную дэстынацыю Баранавічы і прылеглыя да яго раёны - Баранавіцкі, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі.
Звязда, 30 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/107/52328
Текущая дата: 25.12.2024