https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Пашпарт турыста" з`явіўся ў Ляхавіцкім раёне


У Ляхавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) стварылі "пашпарт турыста".
Сувенірнае выданне дызайнам нагадвае пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, на яго вокладцы намаляваны герб Ляхавічаў. У буклеце сабраны звесткі аб горадзе і раёне, месцах размяшчэння і харчавання (у тым ліку аграсядзібы), гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыне.

Тэкставая інфармацыя дапоўнена фатаграфіямі славутасцяў. У прыватнасці, турыстам прапануюць наведаць старадаўнюю сядзібу Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка, капліцу-пахавальню гэтага роду, былую сядзібу Бохвіцаў у вёсцы Флер`янава. Рэкамендуюць гасцям зазірнуць у маляўнічы парк Рэпіхава, пазнаёміцца ​​з дойлідствам Ляхавіцкага краю. Таксама ў дапамогу турыстам будуць кантакты экстраных службаў, устаноў аховы здароўя, сферы паслуг.

"Пашпарт турыста" можа стаць гідам для самастойнага падарожжа па Ляхавіцкім раёне. Інфармацыя там апублікавана на рускай і англійскай мовах. Першы наклад выдання - 150 асобнікаў. Іх плануецца распаўсюджваць падчас турыстычных выстаў у Беларусі і за мяжой.

"Мы хочам прыцягнуць увагу да Ляхавіцкага раёна, паказаць яго прыгажосць і здабыткі. Упэўненыя, госці змогуць адкрыць для сябе нямала цікавых месцаў. У "пашпарце" прадугледжаны некалькі старонак, каб яго ўладальнік мог зрабіць пазнакі аб паездцы", - адзначыла Таццяна Шчука.

Спецыялісты прапаноўваюць аб`яднаць у турыстычную дэстынацыю Баранавічы і прылеглыя да яго раёны - Баранавіцкі, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі.

Звязда, 30 сакавіка 2020
 
Дата публикации:30.03.2020
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Ганцавічы Ляхавічы Баранавічы Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме