Беларуска Дар`я Уласава заваявала бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла па фехтаванні на рапірах у Познані.
На папярэдняй стадыі Дар`я Уласава перамагла яшчэ адну беларуску Ганну Зубкоўскую - 15:9. Не стала перашкодай для яе і полька Алівія Дзямбіцкая - 15:10. Потым былі вікторыі над францужанкай Серыль Дардэ і румынкай Карынай Васіле - 15:13. На жаль, у паўфінале беларуска прайграла немцы - 5:15. Аднак, згодна з рэгламентам турніру, Дар`я Уласава стала ўладальніцай бронзы.
Нямецкая спатсменка ў выніку стала пераможніцай спаборніцтваў. Срэбра ва ўкраінкі Хрысціны Пятровай. Другая бронза на рахунку полькі Караліны Жураўскай.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/114/51279
Текущая дата: 27.12.2024