https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дар`я Уласава атрымала бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла па фехтаванні ў Познані


Беларуска Дар`я Уласава заваявала бронзу турніру Еўрапейскага кадэцкага цыкла па фехтаванні на рапірах у Познані.
На папярэдняй стадыі Дар`я Уласава перамагла яшчэ адну беларуску Ганну Зубкоўскую - 15:9. Не стала перашкодай для яе і полька Алівія Дзямбіцкая - 15:10. Потым былі вікторыі над францужанкай Серыль Дардэ і румынкай Карынай Васіле - 15:13. На жаль, у паўфінале беларуска прайграла немцы - 5:15. Аднак, згодна з рэгламентам турніру, Дар`я Уласава стала ўладальніцай бронзы.

Нямецкая спатсменка ў выніку стала пераможніцай спаборніцтваў. Срэбра ва ўкраінкі Хрысціны Пятровай. Другая бронза на рахунку полькі Караліны Жураўскай.

Усяго ў спрэчцы за ўзнагароды ўдзельнічалі 202 спартсменкі з 23 краін.

13 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.01.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Фухтование Рапира Спорт в Беларуси Кадеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме