Белорусский портал в Казахстане

Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын прызнаны фанатамі найлепшым гульцом чалябінскага "Трактара" ў кастрычніку



Беларускі крайні нападнік Андрэй Касціцын, які выступае ў КХЛ за чалябінскі "Трактар", прызнаны прыхільнікамі клуба найлепшым гульцом каманды ў кастрычніку, паведамляе сайт "Трактара".

Згодна з апытаннем фанатаў, што праводзіцца на сайце клуба, Касціцын набраў 6.276 галасоў (17%), апярэдзіўшы галкіпера Майкла Гарнета (5.793). Усяго ў апытанні ўдзельнічалі 36.822 фанаты.

У гэты момант Касціцын займае пятае месца сярод найлепшых бамбардзіраў "Трактара": у 17 гульнях ён набраў 13 (8+5) ачкоў.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/284/17275
Текущая дата: 17.05.2024