Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Сасновіч уступіла Петры Квітавай у паўфінале турніру ў Сіднеі



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33-і нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла выйсці ў фінал турніру ў аўстралійскім Сіднеі.

У паўфінальным паядынку беларуска ўступіла восьмай ракетцы планеты чэшцы Петры Квітавай у двух сэтах - 1:6, 2:6.

Раней Аляксандра Сасновіч перамагла расіянку Дар`ю Касаткіну (10), аўстралійку Прысцылу Хон (161) і швейцарскую тэнісістку Тымею Бачынскі (192).

У вырашальным паядынку Петра Квітава сустрэнецца з аўстралійкай Эшлі Барці (15).

На наступным тыдні Аляксандра Сасновіч у Мельбурне стартуе на першым у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

11 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/46515
Текущая дата: 04.05.2024