Аб гэтым паведамляе прэс-служба ISU.
Аб гэтым рашэнні стала вядома з дакумента на афіцыйным сайце арганізацыі. Савет ISU прапанаваў пераняць практыку МАК адносна выступлення беларускіх і расійскіх атлетаў у нейтральным статусе і дапусціць атлетаў абедзвюх краін да ўдзелу ў адборачных стартах на Гульні-2026 у Італіі. Для гэтага прадстаўнікі Беларускага саюза канькабежцаў павінны падаць заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах не пазней за 28 лютага 2025 года.
Алімпійскія кваліфікацыйныя спаборніцтвы па фігурным катанні пройдуць у верасні наступнага года ў Пекіне. Адбор на Гульні ў шорт-трэку будзе ажыццяўляцца на этапах сусветнага тура ў Манрэалі, Солт-Лейк-Сіці, Гданьску і Дордрэхце, якія пройдуць у перыяд з 16 кастрычніка па 30 лістапада 2025 года. Ліцэнзійнымі для канькабежцаў стануць этапы Кубка свету ў Солт-Лейк-Сіці, Калгары, Херэнвене і Хамары з 14 лістапада па 14 снежня 2025 года.
20 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
20 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/76315
Текущая дата: 22.12.2024