Спартсмен пераадолеў дыстанцыю за 26 хвілін 36,8 секунды, тройчы прамахнуўшыся пры стральбе (0+3).
Юрый Лядаў фінішыраваў 47-м (26.48,2; 0+2), Дзмітрый Дзюжаў — 57-м (27.04,9; 2+0), Дзмітрый Абашаў заняў 69-е месца (27.22,5; 1+1) сярод 97 удзельнікаў.
У тройцы лепшых — немец Арнд Пайфер (24.57,0; без промахаў), француз Мартэн Фуркад (+3,3; без промахаў) і Антон Шыпулін з Расіі (+15,4; без промахаў).
У агульным заліку Кубка свету наперадзе Фуркад (777 ачкоў), немец Зімон Шэмп (699) і Шыпулін (684). Лядаў на 46-м месцы (86), Чапелін — на 50-м (75), Дзюжаў — на 79-м (10).
Як паведамлялася раней, жаночы спрынт выйграла Дар`я Домрачава, якая выйшла ў лідары агульнага заліку КМ.
Нарвежскі этап завершыцца 15 лютага эстафетнымі гонкамі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2015
Мінск, 14 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/161/29686
Текущая дата: 26.12.2024