https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 37-е месца ў спрынце на восьмым этапе Кубка свету ў Осла-Халменколені (Нарвегія)


Спартсмен пераадолеў дыстанцыю за 26 хвілін 36,8 секунды, тройчы прамахнуўшыся пры стральбе (0+3).
Юрый Лядаў фінішыраваў 47-м (26.48,2; 0+2), Дзмітрый Дзюжаў — 57-м (27.04,9; 2+0), Дзмітрый Абашаў заняў 69-е месца (27.22,5; 1+1) сярод 97 удзельнікаў.

У тройцы лепшых — немец Арнд Пайфер (24.57,0; без промахаў), француз Мартэн Фуркад (+3,3; без промахаў) і Антон Шыпулін з Расіі (+15,4; без промахаў).

У агульным заліку Кубка свету наперадзе Фуркад (777 ачкоў), немец Зімон Шэмп (699) і Шыпулін (684). Лядаў на 46-м месцы (86), Чапелін — на 50-м (75), Дзюжаў — на 79-м (10).

Як паведамлялася раней, жаночы спрынт выйграла Дар`я Домрачава, якая выйшла ў лідары агульнага заліку КМ.

Нарвежскі этап завершыцца 15 лютага эстафетнымі гонкамі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2015
 
Дата публикации:15.02.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1372
 
Ключевые слова:
Биатлон Кубок мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме