Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Лопес выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Мексіцы



Максім Мірны (28-е месца ў парным рэйтынгу) і яго новы партнёр іспанец Фелісіяна Лопес (124; 37-е ў адзіночным) у ноч на 1 сакавіка выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Акапулька (Мексіка) з прызавым фондам 1.309.770 долараў ЗША.

У першым крузе Мірны і Лопес выйгралі ў Іва Карлавіча (Харватыя, 260) і Давіда Марэра (Іспанія, 7) — 6:4, 7:5, у другім узялі верх над "пасеянымі" пад першым нумарам палякам Лукашам Кубатам (20) і шведам Робертам Ліндстэтам (8) — 6:3, 6:4, а ў трэцім былі мацнейшымі за філіпінца Трыта Хея (25) і брытанца Дамініка Інглата (29) — 7:6 (7:2), 6:1.

У вырашальным матчы беларуска-іспанскі дуэт сустрэнецца з пераможцамі паўфіналу Кевін Андэрсан (ПАР, 805-ты ў парным, 21-шы ў адзіночным разрадзе) / Мэцью Эбдан (Аўстралія, 221) — Сезар Рамірэс (Мексіка, 821) / Міхель-Анхель Рэес-Варэла (Мексіка, 496).

Для Мірнага гэта будзе 90-ты фінал на турнірах АТП у парным разрадзе. 48 з іх ён выйграў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/173/25247
Текущая дата: 25.12.2024