Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з 55-годдзем Сяргею Бубку, прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны, члену Выканаўчага камітэта Міжнароднага алімпійскага камітэта.
У Беларусі Сяргей Бубка шырока вядомы як легендарны чэмпіён і аўтарытэтны кіраўнік, спартыўныя дасягненні і працоўная дзейнасць якога сталі прыкладам для мільёнаў маладых атлетаў, гаворыцца ў віншаванні.
"І сёння вы аддаяце шмат сіл і энергіі папулярызацыі здаровага ладу жыцця, сцвярджэнню алімпійскіх каштоўнасцяў і ўмацаванню дружбы паміж народамі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/151/45844
Текущая дата: 15.11.2024