У Беларусі Сяргей Бубка шырока вядомы як легендарны чэмпіён і аўтарытэтны кіраўнік, спартыўныя дасягненні і працоўная дзейнасць якога сталі прыкладам для мільёнаў маладых атлетаў, гаворыцца ў віншаванні.
"І сёння вы аддаяце шмат сіл і энергіі папулярызацыі здаровага ладу жыцця, сцвярджэнню алімпійскіх каштоўнасцяў і ўмацаванню дружбы паміж народамі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.