Белорусский портал в Казахстане

На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Азаранка выйшла з паўфінал жаночага адзіночнага разраду, Мірны — у фінал змешанага



Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У ноч на 5 верасня другая ракетка свету з лікам 6:2, 6:3 выйграла ў славачкі Даніэлы Хантухавай (48).

Наступнай саперніцай Азаранкі будзе італьянка Флавія Пенета (83). У другім паўфінале сустрэнуцца амерыканка Серэна Уільямс (1) і кітаянка На Лі (6).

Максім Мірны (24-е месца ў парным рэйтынгу) і чэшка Андрэа Главачкава (8) выйшлі ў фінал змешанага разраду. Яны перамаглі Крысціну Младзенавіч з Францыі (22) і Дэніела Нестара з Канады (15) — 7:5, 6:7 (4:7), 12:10 (тай-брэйк). У вырашальным матчы Мірны і Главачкава згуляюць з амерыканкай Эбігейл Спірс (13) і мексіканцам Санцьяга Гансалесам (29).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/275/23172
Текущая дата: 07.11.2024