Наступнай саперніцай Азаранкі будзе італьянка Флавія Пенета (83). У другім паўфінале сустрэнуцца амерыканка Серэна Уільямс (1) і кітаянка На Лі (6).
Максім Мірны (24-е месца ў парным рэйтынгу) і чэшка Андрэа Главачкава (8) выйшлі ў фінал змешанага разраду. Яны перамаглі Крысціну Младзенавіч з Францыі (22) і Дэніела Нестара з Канады (15) — 7:5, 6:7 (4:7), 12:10 (тай-брэйк). У вырашальным матчы Мірны і Главачкава згуляюць з амерыканкай Эбігейл Спірс (13) і мексіканцам Санцьяга Гансалесам (29).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2013