Белорусский портал в Казахстане

Азаранка апусцілася на трэцяе месца ў рэйтынгу ВТА



З другога на трэцяе месца апусцілася Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу ВТА паводле вынікаў адкрытага чэмпіянату Англіі.

З-за траўмы беларуская тэнісістка выбыла ўжо ў другім крузе, тады як год таму дайшла да паўфіналу спаборніцтваў.

Лідарам рэйтынгу з`яўляецца амерыканка Серэна Уільямс, на другой пазіцыі Марыя Шарапава з Расіі.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі ў першай сотні гульцоў Вольга Гаварцова апусцілася з 73-га на 85-е месца.

У мужчынскім парным рэйтынгу АТП Максім Мірны падняўся з 23-га на 21-ы радок, а яго партнёр румын Хорыя Тэкау перамясціўся з 9-га на 16-е месца.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/280/22041
Текущая дата: 07.11.2024