З-за траўмы беларуская тэнісістка выбыла ўжо ў другім крузе, тады як год таму дайшла да паўфіналу спаборніцтваў.
Лідарам рэйтынгу з`яўляецца амерыканка Серэна Уільямс, на другой пазіцыі Марыя Шарапава з Расіі.
Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі ў першай сотні гульцоў Вольга Гаварцова апусцілася з 73-га на 85-е месца.
У мужчынскім парным рэйтынгу АТП Максім Мірны падняўся з 23-га на 21-ы радок, а яго партнёр румын Хорыя Тэкау перамясціўся з 9-га на 16-е месца.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2013