Белорусский портал в Казахстане

Каля Нацыянальнай бібліятэкі адкрыўся адзін з самых вялікіх каткоў Мінска



20 студзеня ў Мінску пачалі працу адкрытыя каткі.

Адзін з самых вялікіх знаходзіцца каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго памеры 100 на 140 метраў — гэта амаль у два разы больш, чым футбольнае поле на сталічным стадыёне "Дынама".

Уваход на каток бясплатны, аднак за пракат канькоў мінчанам і гасцям сталіцы давядзецца заплаціць 15 тысяч рублёў. Працуюць каля катка і пункты грамадскага харчавання.

Усяго гэтай зімой у Мінску працуюць 115 каткоў і 33 хакейныя каробкі.

БелаПАН

20 студзеня 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/325/11888
Текущая дата: 27.12.2024