Белорусский портал в Казахстане

Клічко хоча біцца з Валуевым у Беларусі



Бой Віталя Клічко з Мікалаем Валуевым можа адбыцца ў Беларусі.

Такую прапанову расейскаму волату зрабіў украінскі баксёр, паведамляе «Еўрарадыё».

Беларусь у якасці магчымага месца бою Клічко прапанаваў з тае прычыне, што сімпатыі нашай публікі будуць падзеленыя напалову. Пры гэтым Клічко дадаў, што апроч постсавецкай прасторы бой паміж Клічко і Валуевым чакаюць таксама ў Германіі.

Галоўнай перашкодай для правядзення матчу пакуль застаецца пытанне ганарару. Клічко прапануе Валуеву ганарар у 1,5 млн даляраў, а расеец хоча 2,5 млн даляраў, як украінец прапанаваў раней.

22.06.2010
Хартыя 97

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/342/1148
Текущая дата: 05.11.2024