Такую прапанову расейскаму волату зрабіў украінскі баксёр, паведамляе «Еўрарадыё».
Беларусь у якасці магчымага месца бою Клічко прапанаваў з тае прычыне, што сімпатыі нашай публікі будуць падзеленыя напалову. Пры гэтым Клічко дадаў, што апроч постсавецкай прасторы бой паміж Клічко і Валуевым чакаюць таксама ў Германіі.
Галоўнай перашкодай для правядзення матчу пакуль застаецца пытанне ганарару. Клічко прапануе Валуеву ганарар у 1,5 млн даляраў, а расеец хоча 2,5 млн даляраў, як украінец прапанаваў раней.
22.06.2010
Хартыя 97