На адкрытых грунтавых кортах у амерыканскім Чарльстане працягваецца штогадовы жаночы тэнісны турнір Credit One Charleston Open 2023.
Мінулай ноччу свой дэбютны паядынак на турніры правяла наша Вікторыя Азаранка. Дзякуючы высокаму шостаму нумару пасеву беларуска стартавала адразу з другога круга, дзе яе саперніцай стала Слоан Стывенс з ЗША. Першую партыю Азаранка прайграла з лікам 3:6, але два наступныя сэты пакінула за сабой (6:3, 6:2) і адсвяткавала перамогу. Апаненткай Вікторыі на стадыі адной восьмай фіналу будзе расіянка Ганна Калінская, гэтая сустрэча адбудзецца ў пятніцу вечарам.
Таксама на турніры ў Чарльстане выступіла яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, але яе ўдзел у розыгрышы абмежаваўся толькі адным матчам. Напярэдадні вечарам у паядынку першага круга наша тэнісістка ў трох партыях прайграла амерыканцы Сафіі Кенін (1:6, 7:6, 1:6).
Звязда, 5 красавіка 2-23
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/35/68962
Текущая дата: 06.11.2024