Мінулай ноччу свой дэбютны паядынак на турніры правяла наша Вікторыя Азаранка. Дзякуючы высокаму шостаму нумару пасеву беларуска стартавала адразу з другога круга, дзе яе саперніцай стала Слоан Стывенс з ЗША. Першую партыю Азаранка прайграла з лікам 3:6, але два наступныя сэты пакінула за сабой (6:3, 6:2) і адсвяткавала перамогу. Апаненткай Вікторыі на стадыі адной восьмай фіналу будзе расіянка Ганна Калінская, гэтая сустрэча адбудзецца ў пятніцу вечарам.
Таксама на турніры ў Чарльстане выступіла яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, але яе ўдзел у розыгрышы абмежаваўся толькі адным матчам. Напярэдадні вечарам у паядынку першага круга наша тэнісістка ў трох партыях прайграла амерыканцы Сафіі Кенін (1:6, 7:6, 1:6).
Звязда, 5 красавіка 2-23