Белорусский портал в Казахстане

У Мытным саюзе будзе створана гарманізаваная сістэма ўтылізацыі аўтатранспартных сродкаў



Аб гэтым паведаміў 13 верасня міністр па гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Андрэй Сляпнёў удакладніў, што ўтылізацыйны збор на аўтатранспартныя сродкі не адносіцца да кампетэнцыі ЕЭК. Гэтыя рашэнні прымаюцца на нацыяльным узроўні ў краінах Мытнага саюза. Тым не менш ён растлумачыў, чаму Расія выказала намер уводзіць утылізацыйны збор на аўтамабілі, увозімыя на яе тэрыторыю з іншых краін Мытнага саюза. Справа ў тым, што ў ходзе кансультацый Расіі з СГА адносна гэтага ўтылізацыйнага збору была выказана прэтэнзія да РФ. Сутнасць яе - у дыскрымінацыйным характары ўтылізацыйнага збору толькі на імпартныя аўтамабілі, а на айчынныя дзейнічаюць іншыя механізмы рэгулявання ўтылізацыі. "Гэта была прэтэнзія СГА да Расіі, таму па выніках кансультацый была дамоўленасць, што Расія зробіць гэты збор недыскрымінацыйным, гэта значыць ён будзе спаганяцца з усіх аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца ў Расіі: выпускаемых у краіне, увозімых з трэціх краін, з краін-партнёраў Мытнага саюза", - растлумачыў міністр. Цяпер такі закон разглядаецца ў Дзяржаўнай думе.

Што датычыцца ўзаемнага гандлю аўтатранспартнымі сродкамі ў рамках Мытнага саюза, то цяпер таксама ідуць кансультацыі адносна таго, як гарманізаваць сістэму ўтылізацыі транспартных сродкаў з тым, каб пазбегнуць непатрэбных бар`ераў пры пастаўках аўтатранспарту. "Пакуль стаіць задача, што ніякіх бар`ераў быць не павінна, як відаць, для гэтага давядзецца стварыць нейкую гарманізаваную сістэму ўтылізацыі", - адзначыў Андрэй Сляпнёў.

13 верасня 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/19/23392
Текущая дата: 17.11.2024