У першую чаргу неабходна актывізаваць узаемадзеянне паміж рэгіёнамі нашых краін. Такое меркаванне выказаў 26 сакавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў. Ён 26-27 сакавіка наведвае Гомельскую вобласць.
Ергалі Булегенаў адзначыў, што дзякуючы даверным адносінам кіраўнікоў дзяржаў стратэгічнае партнёрства паміж краінамі ідзе па ўзыходзячай. Ёсць дамоўленасць на вышэйшым узроўні павялічыць узаемны тавараабарот, які цяпер набліжаецца да мільярда долараў, у 2 разы. "Але для таго каб выканаць намечанае кіраўнікамі краін, патрэбна больш актыўнае супрацоўніцтва рэгіёнаў. У прыватнасці, Гомельская вобласць мае пагадненні з многімі нашымі абласцямі. Тым не менш, тое супрацоўніцтва, якое цяпер ёсць, - гэта толькі невялікі працэнт з таго, што можна было зрабіць", - адзначыў ён.
Як паведаміў дыпламат, на красавік бягучага года запланаваны візіт у Беларусь прэм`ер-міністра Казахстана. Пасольства занята падрыхтоўкай дакументаў да гэтага візіту, у тым ліку і прапаноў па развіццю супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні. "Таму я хачу сам паглядзець, сустрэцца з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія могуць выклікаць цікавасць для закупак прадукцыі, а таксама для стварэння сумесных прадпрыемстваў. Вядома, што прадукцыя, якая вырабляецца ў Беларусі, вельмі якасная: і ў машынабудаванні, і ў сельскай гаспадарцы, і ў лёгкай прамысловасці", - падкрэсліў Ергалі Булегенаў.
У ходзе візіту ў Гомельскую вобласць пасол Казахстана наведае прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна. У прыватнасці, ён пабывае ў вытворчым аб`яднанні "Гомсельмаш", дзе азнаёміцца з выстаўкай сельскагаспадарчай тэхнікі. Прадугледжваецца таксама наведванне ААТ "Гомельагракамплект", "Гомельдрэў" і "Гомельскі тлушчавы камбінат".
Завершыцца візіт сустрэчай Ергалі Булегенава са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам, на якой будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі.
26 сакавіка 2013, Гомель
Валерый Сідорчык - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/24/20189
Текущая дата: 17.11.2024