Белорусский портал в Казахстане

Казахстан можа стаць пастаянным удзельнікам сумеснай калегіі МНС Беларусі і Расіі



Аб гэтым 18 студзеня журналістам паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка.

Міністр адзначыў, што дэлегацыя Казахстана на чале з кіраўніком МНС гэтай краіны ўжо ўдзельнічала на правах запрошанага боку ў папярэдняй калегіі. "У гэтым годзе Казахстан зноў запрошаны на нашу калегію, на ёй і плануецца вырашыць, ці стане яна трохбаковай", - адзначыў Уладзімір Вашчанка.

Міністр таксама растлумачыў, што на сумеснай калегіі спецыялісты МНС абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва.

18 студзеня 2013, Мінск
Віталь Пятровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/25/18986
Текущая дата: 17.11.2024