Міністр адзначыў, што дэлегацыя Казахстана на чале з кіраўніком МНС гэтай краіны ўжо ўдзельнічала на правах запрошанага боку ў папярэдняй калегіі. "У гэтым годзе Казахстан зноў запрошаны на нашу калегію, на ёй і плануецца вырашыць, ці стане яна трохбаковай", - адзначыў Уладзімір Вашчанка.
Міністр таксама растлумачыў, што на сумеснай калегіі спецыялісты МНС абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва.
18 студзеня 2013, Мінск
Віталь Пятровіч - БЕЛТА