Белорусский портал в Казахстане

Урад Украіны стварыў рабочую групу высокага ўзроўню па пытаннях паглыблення супрацоўніцтва з Мытным саюзам і Адзінай эканамічнай прасторай



Рашэнне аб стварэнні рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях паглыблення супрацоўніцтва з Мытным саюзам і Адзінай эканамічнай прасторай прынята на пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны 25 сакавіка.

Паводле звестак прэс-службы ўрада, група створана "з мэтай падрыхтоўкі і рэалізацыі мерапрыемстваў, скіраваных на паглыбленне супрацоўніцтва з Мытным саюзам і Адзінай эканамічнай прасторай Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, стварэння спрыяльных умоў для павелічэння тавараабароту, паляпшэння гандлёвага балансу, пашырэння кааперацыйных сувязяў, прыцягенння інвестыцый і інавацый у рэальны сектар эканомікі".

Кіраўніком рабочай групы прызначаны віцэ-прэм`ер Юрый Бойка. Зацверджаны персанальны склад рабочай групы, у якую ўвайшлі 10 чалавек.

Раней Расія неаднаразова прапаноўвала Кіеву ўвайсці ў Мытны саюз, абяцаючы ўзамен зніжэнне цэн на энерганосьбіты і спрыяльныя ўмовы для ўзаемнага гандлю.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-0/24/20134
Текущая дата: 23.11.2024