Сустрэчы прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з прэм`ер-міністрамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Карымам Масімавым адбудуцца 19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.
18—19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу пройдуць пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
Чакаецца, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД будзе разгледжаны ход падрыхтоўкі дагавора аб зоне свабоднага гандлю, план мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года, праект Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2020 года, пагадненне аб асноўных прынцыпах палітыкі ў сферы валютнага рэгулявання і валютнага кантролю ў краінах СНД. На парадку дня таксама канцэпцыя стратэгічнага развіцця чыгуначнага транспарту дзяржаў СНД да 2020 года, канцэпцыя ўзгодненай сацыяльнай і дэмаграфічнай палітыкі дзяржаў — удзельніц Садружнасці і іншыя пытанні.
На пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС будзе разгледжаны ход выканання плана сумесных мер па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, пытанні па фарміраванні Суда ЕўрАзЭС, праект новай рэдакцыі парадку распрацоўкі і рэалізацыі міждзяржаўных мэтавых праграм ЕўрАзЭС. Будзе таксама абмяркоўвацца ход выканання плана дзеянняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана, пытанне аб далучэнні Кыргызстана да Мытнага саюза ў межах ЕўрАзЭС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-1/9/9920
Текущая дата: 27.12.2024