Белорусский портал в Казахстане

Беларусь з 1 сакавіка павысіла экспартныя пошліны на некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза



Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 лютага 2025 года нумар 122 4-га сакавіка афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т звадкаваных вуглевадародных газаў сфармавана на ўзроўні $8,3 (раней было $7,5), за 1 т этану, бутану і ізабутану — $7,4 (раней было $6,7).

Стаўкі экспартных пошлін застаюцца нулявымі на сырую нафту, прамагонны бензін, трымеры і тэтрамеры прапілену, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, таварныя бензіны, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс і нафтавы бітум.

Дакумент уступіў у сілу з 1 сакавіка.

Звязда, 4 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/1/77332
Текущая дата: 06.03.2025