Згодна з дакументам, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т звадкаваных вуглевадародных газаў сфармавана на ўзроўні $8,3 (раней было $7,5), за 1 т этану, бутану і ізабутану — $7,4 (раней было $6,7).
Стаўкі экспартных пошлін застаюцца нулявымі на сырую нафту, прамагонны бензін, трымеры і тэтрамеры прапілену, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, таварныя бензіны, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс і нафтавы бітум.
Дакумент уступіў у сілу з 1 сакавіка.
Звязда, 4 сакавіка 2025