Кыргызстан і Таджыкістан прэтэндуюць на ўдзел у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕЭС), паведаміў міністр прамысловасці і гандлю РФ Віктар Хрыстэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу Russia Today і радыёстанцыі "Голас Расіі".
Ён нагадаў, што гэтыя краіны поруч з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам уваходзяць у Еўразійскую эканамічную супольнасць (ЕўрАзЭС). "Тыя, хто першымі прасунуліся на больш высокі ўзровень, не збіраюцца пакідаць сваіх партнёраў", — сказаў Хрыстэнка.
18 лістапада ў Маскве прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — "дарожную карту" інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якой абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.
Акрамя гэтага, быў таксама падпісаны дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі — новым наднацыянальным органе, які будзе кіраваць усімі інтэграцыйнымі працэсамі. Узначаліць ЕЭК павінен Хрыстэнка.
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў напярэдадні адзначыў, што цікавасць да ўдзелу ў Еўразійскім эканамічным саюзе праяўляюць шэраг дзяржаў — суседзяў Расіі, Беларусі і Казахстана.
У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка адносна патэнцыяльных новых удзельнікаў інтэграцыйнага аб`яднання заявіў: "Мы сёння дамовіліся, што для гэтых ахвотных будзе выпрацавана пэўная "дарожная карта".
"Пераскочыце цераз гэтую планку — прыходзьце, будзем супрацоўнічаць, але проста так не будзе. Гэта эканоміка, гэта вялікія грошы, а не проста галаслоўныя заявы", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/20/10633
Текущая дата: 23.11.2024