https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віктар Хрыстэнка: На ўдзел у ЕЭС прэтэндуюць Кыргызстан і Таджыкістан


Кыргызстан і Таджыкістан прэтэндуюць на ўдзел у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕЭС), паведаміў міністр прамысловасці і гандлю РФ Віктар Хрыстэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу Russia Today і радыёстанцыі "Голас Расіі".
Ён нагадаў, што гэтыя краіны поруч з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам уваходзяць у Еўразійскую эканамічную супольнасць (ЕўрАзЭС). "Тыя, хто першымі прасунуліся на больш высокі ўзровень, не збіраюцца пакідаць сваіх партнёраў", — сказаў Хрыстэнка.

18 лістапада ў Маскве прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — "дарожную карту" інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якой абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя гэтага, быў таксама падпісаны дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі  — новым наднацыянальным органе, які будзе кіраваць усімі інтэграцыйнымі працэсамі. Узначаліць ЕЭК павінен Хрыстэнка.

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў напярэдадні адзначыў, што цікавасць да ўдзелу ў Еўразійскім эканамічным саюзе праяўляюць шэраг дзяржаў — суседзяў Расіі, Беларусі і Казахстана.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка адносна патэнцыяльных новых удзельнікаў інтэграцыйнага аб`яднання заявіў: "Мы сёння дамовіліся, што для гэтых ахвотных будзе выпрацавана пэўная "дарожная карта".

"Пераскочыце цераз гэтую планку — прыходзьце, будзем супрацоўнічаць, але проста так не будзе. Гэта эканоміка, гэта вялікія грошы, а не проста галаслоўныя заявы", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лістапада 2011
 
Дата публикации:19.11.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2485
 
Ключевые слова:
Единое экономическое пространство Киргизия Таджикистан Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме